Фота: архіў фота iVB
II Бразільска-беларускі фестываль гарадскога мастацтва Vulica Brasil (29.08 - 2015/09/12) пашырыў праграму першага выпуску. Мэтай стала надаць ініцыятыве максімальную бачнасць і зрабіць больш плённым знаходжанне ў Беларусі бразільскіх мастакоў OSGEMEOS, Toes і Rimon, нароўні з мясцовымі Izum, Cowek і Kontra, а таксама шматлікімі валанцёрамі, якія ўдзельнічалі ў праекце без матэрыяльнага ўзнагароджання, за выключэннем пакрыцця расходаў на харчаванне і транспарт.
сМІ
Фестываль быў адкрыты 1 верасня прэс-канферэнцыяй у івэнт-прасторы "Space" - адным з афіцыйных партнёраў мерапрыемства на вуліцы Кастрычніцкай, дзе ўжо былі створаны тры мурала ў рамках папярэдняга выпуску Vulica Brasil. Акрамя ўсіх мастакоў на прэс-канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай і замежнай прэсы ў Мінску.
Амбасадар Бразіліі ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта, як адзін з энтузіястаў праекта з самага пачатку, прывітаў удзельнікаў і падкрэсліў важнасць фестывалю ў культурным збліжэнні дзвюх краін, якія яшчэ мала ведалі адзін пра аднаго.
vULIca braSIL II
2015
ТВОРЧаЯ СУСТРЭЧа З МаСТАКаМІ
4 верасня ў прасторы "Space" адбылася творчая сустрэча з мастакамі на тэму «Гарадское мастацтва: вопыт Бразіліі і Беларусі». Зала умяшчальнасцю каля 200 чалавек была запоўнена. Сустрэча праводзілася прадзюсаркай фестывалю Людмілай Шастак ў фармаце ток-шоў. Кожны мастак распавёў пра свой творчы шлях у зусім адрозных рэаліях стрыт-арта Бразіліі і Беларусі. У ліку іншых істотных адрозненняў гаварылася пра недахоп месцаў для малявання ў Сан-Паўлу і поўнай адсутнасці муралаў ў Мінску.
Фота: архіў фота iVB
ВІЗІТ У ДЗІЦЯЧЫ ДОМ
Адным з яркіх падзей фестывалю стала наведванне Рудзенскага дзіцячага дома прыкладна ў 50 км ад Мінска, дзе пражывае 151 дзіця з асаблівымі патрэбамі. Дзеці сардэчна прынялі мастакоў OSGEMEOS і Kontra, якія распісалі большую частку дзіцячай пляцоўкі з дапамогай поўных энтузіязму малых.
ЗАКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВаЛЮ На УЛ. КАСТРЫЧНІЦКаЯ
Кульмінацыя фестывалю адбылася на заключнай вечарыне 12 верасня на вуліцы Кастрычніцкай. Падчас закрыцця, з нагоды 948-годдзя Мінска, Vulica Brasil падарыла гораду 6 новых муралаў, фатаграфіі якіх былі надрукаваныя і змешчаныя ў раму з аўтографамі. Вечарына доўжылася з 12:00 да 22:00 і вызначылася больш высокай, чым чакалася, папулярнасцю - на аснове відэазапісаў, паводле ацэнак, так званую "бразільскую вуліцу" наведала ад 7 да 10 тысяч чалавек.Наведвальнікі прынялі ўдзел у экскурсіях па муралах фестывалю: у аўтобусных стрыт-арт-турах ці вела-стрыт-арт-турах.
Вуліца Кастрычніцкая прыняла больш за 15 пунктаў грамадскага харчавання, танцавальныя, музычныя, мастацкія ("live painting") прадстаўлення, акрамя асноўнай забаўляльнай праграмы - групы Morfé, Shuma, DJ Otávio Pandolfo (адзін з ОSGEMEOS), Rimon, і іншых стыхійных мастацкіх праяў наведвальнікаў.
Другі выпуск фестывалю стаў сапраўдным поспехам. Пазнавальнасць Бразіліі ў Беларусі паднялася на новы ўзровень, бо манументальныя роспісы застаюцца на многія гады на адкрытым паветры і даступныя для ўсяго насельніцтва.
Фота: архіў фота iVB
Фота: архіў фота iVB
VULICа BRASIL 2015 ДаКУМЕНТАЛЬНЫ ФІЛЬМ